Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамір''е ў Грузіі


ЦХІНВАЛІ, Грузія. Сёньня пачало дзейнічаць перамір’е паміж Грузіяй і яе сэпаратысцкай часткай – Паўдзённай Асэтыяй. Грузінскія і расейскія прадстаўнікі кажуць, што ўмовы перамір’я ў асноўным выконваюцца. Аднак прадстаўнік Міністэрства ўнутраных зправаў Грузіі заявіў, што грузінскі міратворац быў паранены сёньня снайпэрам каля Цхінвалі. Дамова аб перамір’і была дасягнутая ўчора ўжо пасьля таго, як картэж прэм’ер-міністра Грузіі трапіў пад абстрэл ў Паўздзённай Асэтыі. Між тым таксама ўчора грузінскі парлямэнт ў часе надзвычайнага паседжаньня абвінаваціў Расею ў падтрымцы сэпаратысцкіх памкненьяў Паўздённай Асэтыі і заявіў, што мандат расейскіх міратворцаў, якія знаходзяцца ў рэгіёне, павінен быць перагледжаны. “Расея прадстаўляе інтарэсы аднаго з бакоў, які робіць усё, каб захаваць небясьпечную сытуацыю, што існуе цяпер у рэгіёне”, - гаворыцца ў заяве дэпутатаў.
XS
SM
MD
LG