Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр Чэслаў Мілаш


КРАКАЎ. Сёньня ў старажытнай сталіцы Польшчы ва ўзросьце 93-х гадоў памёр выбітны польскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай узнагароды Чэслаў Мілаш. Мілаш нарадзіўся ў Літве, вучыўся ў Вільні, а першы зборнік вершаў “Паэма пра застыглы час” выйшаў у 1933 годзе. У часе Другой сусьветнай Вайны паэт жыў у Варшаве і браў удзел у падпольным руху супраціву. Пасьля сканчэньня вайны некалькі гадоў працаваў дыпляматам у амбасадах ПНР у ЗША і Францыі. Але калі ўсьвядоміў, што камуністычны рэжым застанецца ў Польшчы надоўга, папрасіў прытулку на Захадзе. У іміграцыі Мілаш пісаў, выкладаў і перакладаў замежных аўтараў на польскую мову. У 1980 годзе Чэслаў Мілаш атрымаў за сваю шматгадовую літаратурную творчасьць Нобэлеўскую ўзнагароду, а праз год упершыню пасьля дзесяцігоддзяў іміграцыі наведаў Польшчу, дзе яго сустрэлі як нацыянальнага героя. Ад 1994 году паэт жыў у Кракаве, бо, як ён казаў “гэты горад нагадвае мне Вільню”. У 2001 годзе Чэслаў Мілаш выказаўся ў падтрымку зьліквідаванай беларускімі ўладамі газэты “Пагоня”.
XS
SM
MD
LG