Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маніфэстацыі у гарадах Іраку


БАГДАД. У сталіцы Іраку адбылася шматтысячная маніфэстацыя прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады аль-Садра пасьля таго, як сталася вядома, што аль-Садр быў паранены ў часе апэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў. Ірацкія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра тое, што аль-Садр паранены. Маніфэстанты асуджаюць ірацкага прэм’ера Іяда Аляўі за тое, што ён схіліў ваяўнікоў аль-Садра – “армію Мэхдзі” спыніць змаганьне пасьля болей як тыднёвых баёў. Маніфэстацыі адбыліся таксама у гарадах Кут і Куфа, што на поўдні ад Нэджэфу, і у паўночным горадзе Талафар.
XS
SM
MD
LG