Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Афінахпачалася цэрымонія адкрыцьця алімпіяды


АФІНЫ. У сталіцы Грэцыі (у 20.45 паводле менскага часу) пачалася цэрымонія адкрыцьця алімпіяды. Каля дзесяці з паловай тысячаў атлетаў з 202 краінаў прысутнічаюць на урачыстасьці. На алімпійскім стадыёне прагучала адмыслова напісаная песьня “Акіянія” у выкананьні знанай сьпявачкі з Ісьляндыі Б’ёрк. Сёньняшняя урачыстасьць распачынае спаборніцтвы, якія працягнуцца 17 дзён. Першыя сучасныя алімпійскія гульні адбываліся таксама у Афінах, у 1896 годзе.

Арганізатары гульняў прадалі 2 мільёны 600 тысячаў білетаў – амаль палову з агульнай колькасьці квіткоў. Некалькі лідараў дзяржаваў прыехалі на адкрыцьцё Алімпіяды, у іх ліку – прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, канцлер Нямеччыны Герхард Шрёдэр, прэм’ер-міністар Італіі Сільвіо Бэрлусконі.
XS
SM
MD
LG