Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузінскі парлямэнт: "Расея падтрымлівае сэпаратыстаў"


ТБІЛІСІ. Грузінскі парлямэнт ў часе надзвычайнага паседжаньня абвінаваціў Расею ў падтрымцы сэпаратысцкай рэспублікі Паўздённай Асэтыі і заявіў, што мандат расейскіх міратворцаў, якія знаходзяцца ў рэгіёне, павінен быць перагледжаны. “Расея прадстаўляе інтарэсы аднаго з бакоў, які робіць усё, каб захаваць небясьпечную сытуацыю, што існуе цяпер у рэгіёне”, - гаворыцца ў заяве дэпутатаў. Раней грузінскія ўлады заявілі, што ў Паўдзённай Асэтыі каля вёскі Эрэдві пад абстрэл патрапіў картэж прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Жванія. Ніхто не пацярпеў. Прэзыдэнт Паўдзённай Асэтыі Эдуард Кайкоты назваў паведамленьне пра абстрэл аўтамабіля грузінскага прэм’ера правакацыяй. Паводле ягоных словаў, вёска Эрэдві знаходзіцца пад кантролем грузінскіх вайскоўцаў. “Тбілісі можа выкарыстаць гэтую непраўдзівую інфармацыю, каб пачаць шырокамаштабныя вайсковыя дзеяньні”, - заявіў Кайкоты. У сваю чаргу Грузія заклікала міжнародную супольнасьць выступіць у якасьці пасярэдніка ў справе нармалізацыі сытуацыі ў Паўдзённай Асэтыі і настойвае на правядзеньні перамоваў на вышэйшым узроўні з Расеяй.
XS
SM
MD
LG