Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамір''е ў Нэджэфе, дэманстрацыя ў Багдаде


НЭДЖЭФ. У гэтым ірацкім горадзе сёньня адносна спакойна – амэрыканскае войска прыпыніла апэрацыю супраць прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады Аль-Садра. Ірацкія ўлады вядуць перамовы ў справе спыненьня крывавых баёў. Між тым, памочнік аль-Садра, Абдэль аль-Дараджы зьвярнуўся за ірацкага народу з заклікам. (аль-Дараджы) “Я заклікаю ўсіх іракцаў мірна ісьці да Нэджэфу і зрабіць там кардон з тысячаў людзей, каб зьберагчы сьвятыню шыітаў – маўзалей імама Алі” Гэтак сказаў памочнік Мактады аль-Садра. Між тым у Багдадзе прайшла шматтысячная маніфэстацыя прыхільнікаў аль-Садра пасьля таго, як стала вядома, што шыіцкі клірык быў паранены ў часе апэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў. У сваю чаргу ірацкія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра тое, што аль-Садр паранены.
XS
SM
MD
LG