Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэманстрацыя ў Іране


ТЭГЕРАН. Тысячы іранцаў узялі сёньня ўдзел у дэманстрацыі пратэсту ў Тэгеране супраць вайсковых апэрацыяў ЗША ў Іраку. Перад тым, як арганізаваная на дзяржаўным узроўні акцыя пачалася, Аятала Ахмад Янаці сказаў вернікам, што ЗША хочуць зьнішчыць усе ісламскія групы ў суседнім Іраку каб перадаць уладу “амэрыканскім агентам”, гэта было цытаваньне. Янаці, які ўзначальвае Іранскую Раду вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі, зганіў ірацкі часовы ўрад за тое, што ён даў амэрыканцам дазвол на вайсковыя апэрацыі супраць шыіцкіх ваяўнікоў у Нэджэфе.
XS
SM
MD
LG