Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўстралія асьцерагаецца карэйскіх ракетаў


КАНБЭРА. “Паўночная Карэя мае балістычныя ракеты, якія могуць даляцець ня толькі да ЗША, але й да Аўстраліі”, - заявіў кіраўнік МЗС Аўстраліі Аляксандр Даўнэр. Аўстралія – адная з нешматлікіх дзяржаваў, якая мае дыпляматычныя дачыненьні з КНДР, але таксама як і іншыя патрабуе, каб Пхэньян цалкам адмовіўся ад ядзерных распрацовак. (Даўнэр) “Паўночнакарэйскія ракеты могуць, - хаяця я і ўпэўены, што гэта не здарыцца, - але яны могуць даляцець да Аўстраліі. Я не кажу, што Пхэньян пагражае нашай краіне, але хачу падкрэсьліць, што ў Паўночнай Карэі ідзе вельмі актыўная праца над ядзернай праграмай”
XS
SM
MD
LG