Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На памежным пункце “Бругзі” на беларуска-польскай мяжы адбыўся стыхійны страйк аўтамабілістаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Уначы памежнікі перасталі прапускаць машыны і аўтобусы, кіроўцы якіх мелі не беларускую, а замежную “зялёную картку”. Ад кіроўцаў сталі патрабаваць даплаціць, паколькі беларуская карта каштуе больш чым у два разы даражэй. Кіроўцы адмовіліся даплачваць. Яны дамагліся прыезду прадстаўнікоў мясцовай улады. Пасьля 10 гадзінаў раніцы страйк скончыўся. Дзеяньне замежных “зялёных картаў” працягнутае яшчэ на тры дні — да 16 жніўня.
XS
SM
MD
LG