Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Алімпійскія гульні – гэта табе ня выбарчая кампанія: фальсыфікацыя немагчымая”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 13 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Мікола Жук, г.Горадня, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 91-55: ) “Добры вечар! Я лічу, што наша каманда зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях заваюе 17 мэдалёў, зь іх 3 будуць залатыя. Дзякуй”.

(Міхаіл Акуленка, г. Гомель, вул. Мінская, 30-72, тэл.: 41-53-52: ) “Дзень добры, паважаная Свабода! Я так думаю: тое, што міністар Сівакоў, непажаданы ў свабодалюбівай Грэцыі на сусьветным сьвяце спорту, не перашкодзіць нашым спартоўцам выступіць пасьпяхова. Чалавек з такой дрэннай рэпутацыяй ня здолее дапамагчы нашым спартоўцам, ён больш перашкодзіць. Я ганаруся нашымі спартоўцамі, жадаю ім посьпехаў і спадзяюся на 17 мэдалёў Грэцкай Алімпіяды. Дзякую”.

(Жыхар Менску:) “Шаноўная Свабода! Хачу выказаць сваё меркаваньне наконт помніка Кастуся Каліноўскаму, пра што пачуў сёньня ў вашай перадачы.

Даўно мару бачыць такі помнік, і ня толькі ў Менску, а ў Менску абавязкова, але і ў іншых мясьцінах, зьвязаных зь ягоным знаходжаньнем. У Менску месцам яго ўсталяваньня павінна стаць ня толькі месца, займаемае чужаземцам з заплямленай маральнасьцю Калініным, але й перайменаваньнем гэтай вуліцы ў вуліцу Кастуся Каліноўскага. Гэта была б шчырая даніна памяці сучасьнікаў нацыянальнаму герою. Дзякуй”.

(Козел Анатоль Антонавіч, Гарадзенская вобл, г. Дзятлава: ) “Тэлефануем наконт Алімпіяды ў Грэцыі і прапануем наступнае разьмеркваньне мэдалёў, залатых, сярэбраных і броназавых. Зборная Беларусі заваюе 1 залаты, 5 сярэбраных і 6 бронзавых мэдалёў. Разам гэта 12 мэдалёў”.

(Каваленка Леанід Уладзімеравіч: ) “Адкажу вам на пытаньне, колькі мэдалёў атрымаюць беларусы. 3 алімпійскія чэмпіёны будуць і 14 мэдалістаў. Усяго добрага. Жадаю вам посьпехаў!”

(Спадар: ) “Алімпійскія гульні яшчэ не пачаліся, а канфлікты ўжо маюць месца. Згодна з прыродай дыктатарскага рэжыму, каманда спартоўцаў атрымала загад прывезьці 25 мэдалёў, быццам гэтыя мэдалі выдаюць па загаду уладара Беларусі Міжнародным Алімпійскім Камітэтам. Алімпійскія гульні – гэта табе ня выбарчая кампанія. І тут Ярмошына бездапаможная. Фальсыфікацыя немагчымая. І прызначэньне кіраўніком беларускай алімпійскай каманды Сівакова не прайшло спакойна, бо гэта выклік міжнароднай супольнасьці, якая пакуль што назірае за выбрыкамі дыктатарскага рэжыму на Беларусі і вядзе свой мартыралёг Беларусі. Дзякуй”.

(Спадар: ) “Зборная Рэспублікі Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Грэцыі атрымае 12 мэдалёў. І стануць чэмпіёнамі Алімпіяды таксама 12 чалавек. Дзякуй”.

(Спадар: ) “Выказаць меркаваньне наконт нашых чэмпіёнаў на Алімпійскіх гульнях. Будзе 2 залатых мэдаліста, 5 сярэбраных і 6 бронзавых, і будзе 5 чэмпіёнаў”.

(Спадар: ) “Сёньняшняя Палата прадстаўнікоў паказала сябе непрацаздольнай, паслухмянай. Гэта марыянэтачны кішэнны парлямэнт, дабра ад яго няма і ня будзе. Можна сьмела казаць, што гэта прызначаны парлямэнт на карысьць самому дыктатару. На самой справе парлямэнту на Беларусі няма, бо ён ня мае самастойнасьці і незалежнасьці. Вось і новы парлямэнт будзе складацца з 40 адсоткаў паслухмяных жанчын, з 30 адсоткаў былых дэпутатаў і 30 адсоткаў новых са складу ўрадавых вэртыкальшчыкаў. І што нас чакае далей? Застой, які ён называе стабільнасьцю і спэктаклі фанабэрыстага палітыка.

Ну як гэта зразумець: мяжы з Расеяй няма? Гэта значыць, што няма ні памежнікаў, ні слупоў, ні калючага дроту. Дзьверы ці брама расчыненыя наросхрыст – захадзі на Беларусь каму заўгодна, крымінальнікі, авантурысты, злодзеі, дывэрсанты, шпіёны, інфэкцыя з усёй неабсяжнай Расеі. Уявіце сабе, што вашая кватэра адчыненая круглыя суткі, і яна, кватэра, уяўляе сабой прахадны двор. Што застанецца ад вашай кватэры? Чаму тут няма ніякай аховы, ніякіх дружыньнікаў? А на мяжы з Украінай у Гомельскай вобласьці, дзе са справай аховы мяжы спраўляюцца адныя памежнікі, ствараюць прымусова яшчэ нейкія дружыны. Ну дзе тут розум у гэтага парлямэнту, у гэтага галоўнага памежніка?”
XS
SM
MD
LG