Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер Грузіі: "трэба пазьбегнуць крывавага канфлікту"


ТБІЛІСІ. Як найменей трое грузінскіх вайскоўцаў былі забітыя і некалькі параненыя мінулае начы у выніку сутыкненьняў паміж вайскоўцамі і ваяўнікамі Паўдзённай Асэтыі. У сувязі з гэтым, прэм''ер-міністар Гурзіі Зураб Жванія заявіў: (Жванія) “Сёньня мы зьвяртаемся да ўсіх сяброў і партнэраў Грузіі, да ўсіх сілаў у сьвеце, якія ня хочуць, каб распачаўся новы шырокамаштабны крывавы канфлікт. Трэба забясьпечыць пачатак перамоваў у гэтай справе. Перамоваў, у якіх возьмуць удзел ня толькі асэцінскія сэпаратысты, але й прадстаўнікі Расеі". Учора прэзыдэнт гэтай краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў, што мае намер аднавіць кантроль над Абхазіяй і Паўдзённай Асэтыяй, якія аддзяліліся ад Грузіі на пачатку 1990-х гадоў. У адказ на гэта, прэзыдэнт Паўдзённай Асэтыі Эдуард Кайкоты заявіў: (Кайкоты) “Мы прапаноўваем грузінскаму боку спыніць агонь і сесьцт за стол перамоваў у межах сумеснай кантрольнай камісіі і вызначыць парадак дня сустрэчаў прадстаўнікоў кіраўніцтва Паўдзённай Асэтыі, Грузіі, а таксама ўсіх пасярэднікаў і міжнародных назіральнікаў, каб спыніць напружанасьць, якая цяпер узьнікла”.
XS
SM
MD
LG