Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцэ-прэм''ер Латвіі прапаноўвае палёгкі у візавым рэжыме


РЫГА. У бліжэйшым часе віцэ-прэм’ер Латвіі Айнарс Шлесэрс мае намер зьвярнуцца да ураду з прапановай аблегчыць уладальнікам шэнгэнскай візы уезд у Латвію. Урад Латвіі можа разгледзіць гэтую прапанову напрыканцы жніўня альбо на пачатку верасьню, паколькі абмяркаваньне можа зацягнуцца. Год таму Рада латыскіх партоў прасіла кіраўніцтва Латвіі пасьля далучэньня краіны да Эўразьвязу дазволіць тым, хто мае шэнгенскую візу, ўязджаць на тэрыторыю Латвіі бяз дадатковай візы. Латыскі віцэ-прэм’ер прапаноўвае цяпер выдаваць уладальнікам шэнгенскай візы проста на мяжы і візу латыскую. Цяперашнія правілы выдачы візаў, паводле віцэ-прэм’ера, занадта грувасткі і замінае разьвіцьцю турызму і эканомікі.
XS
SM
MD
LG