Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Хмяльніцкай АЭС -- аварыйныя адлучэньні


КІЕЎ. На другім блёку Хмяльніцкай АЭС, які быў далучаны да энэргасыстэмы 8 жніўня, адбыліся ужо тры адлучэньні. Два зь іх адбыліся, калі спрацавалі аўтаматычныя супроцьаварыйныя сыстэмы абароны. Дзяржаўны камітэт ядзернага рэгуляваньня Украіны дазволіў на мінулым тыдні нацыянальнай атамнай энэргэтычнай кампаніі “Энэргаатам” пуск рэактару – гэта азначае падвышэньне магутнасьці рэактара вышэй мінімальна кантралюемага узроўню. Вывад энэргаблёку на праектную магутнасьць, як мяркуецца, павінны скончыцца цягам 128 дзён.
XS
SM
MD
LG