Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся штурм у Нэджэфе


НЭДЖЭФ. Амэрыканскія марскія пэхатынцы і ірацкія вайсковыя сілы пачалі вялікую апэрацыю супроць узброенных прыхільнікаў аль-Садра. Аб’яднаныя вайсковыя сілы абкружылі цэнтар гораду. Гэнэрал Эрв Лесэл паведаміў, што сёньняшняя апэрацыя амэрыканскіх войскаў у цэнтры Нэджэфа не закранула галоўную сьвятыню шыіцкіх мусульманаў -- мячэць Імам Алі. Узброенныя прыхільнікі шыіцкага клірыка Мактады аль-Садра пакляліся абараняць свае пазыцыі у Нэджэфе, дзе амэрыканскія войскі абвесьцілі пра пачатак “вялікага наступу”, каб спыніць сямідзённыя баі. Адзін з вышэйшых кіраўнікоў гораду Нэджэф выйшаў сёньня у адстаўку на знак пратэсту супроць апэрацыі. Тысячы шыітаў выйшлі на вуліцы Багдада сёньня з пратэстамі супроць апэрацыі амэраканцаў у Нэджэфе.
XS
SM
MD
LG