Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дараднік па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Іраку прыбыў у Нэджэф


НЭДЖЭФ. Дараднік па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Іраку прыбыў у Нэджэф сёньня дзеля перамоваў з радыкальным шыіцкім клірыкам Мактадай аль-Садрам, чые узброенныя прыхільнікі працягваюць баі з амэрыканскімі і ірацкімі войскамі. Кіраўнік Нэджэфу заявіў, што гарадзкое кіраваньне таксама выступіла з ініцыятывай спыніць крывавыя баі і чакае адказу ад аль-Садра. Але ён падкрэсьліў, што ваяўнікі аль-Садра павінны пакінуць горад бяз ніякіх саступак і што гарадзкое кіраўніцтва “ня будзе весьці перамоваў з ваяўнікамі”. Галоўны шыіцкі клірык Іраку Аятала Алі аль-Сістані, які цяпер лекуецца у Лёндане, заклікаў абодва бакі шанаваць Нэджэф, сьвяты для мусульманаў горад. Прадстаўнікі уладаў Ірану скрытыкавалі ЗША за вайсковыя апэрацыі у Нэджэфе.
XS
SM
MD
LG