Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд наведаў Баку


БАКУ. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд выказаў сёньня заклапочанасьць з нагоды іранскай ядзернай праграмы. У часе свайго візіту у Азэрбайджане Рамсфэлд заявіў, што “сьвет глыбока заклапочаны гэтым” і што іранская ядзерная праграма была тэмай яго размовы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым. На мінулым тыдні прэзыдэнт Ірану Мохамэд Хатамі наведваў Баку. Хатамі заявіў, што Ірану не патрабуецца дазволу на разьвіцьцё сваіх ядзерных тэхналёгіяў для мірных мэтаў.

Раней Рамсфэлд падзякаваў Аліеву за унёсак Азэрбайджану у міжнародныя місіі у Іраку і Аўганістане:

“Мы цэнім дачыненьні паміж ЗША і Азэрбайджанам, і супрацоўніцтва, якое Азэрбайджан прадэманстраваў ад самага пачатку сусьветнай вайны з тэрарызмам, дапамогу – каштоўную і дзейсную дапамогу – як у Іраку, гэдак і у Афганістане.”

Азэрбайджан папрасіў падтрымкі ЗША у яго спробах аднавіць кантроль над Нагорным Карабахам, анклавам этнічных армянаў, які адзьдзяліўся ад Азэрбайджану пасьля распаду былога СССР. Міністар абароны ЗША не адказаў на гэты заклік, але падкрэсьліў, што Вашынгтон падтрымлівае высілкі міжнародных пасярэднікаў, якія імкнуцца прымірыць Азэрбайджан і Арменію.

Перад прыездам у Баку Рамсфэлд наведаў Аман і Аўганістан.
XS
SM
MD
LG