Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія вайсковыя сілы разбурылі сем дамоў у палестынскім лягеры уцекачоў


ГАЗА. Ізраільскія вайсковыя сілы разбурылі сем дамоў у палестынскім лягеры уцекачоў Рафах у Паласе Газа у часе рэйду. Цягам апэрацыі адбылася перастрэлка і ізраільскія гэлікоптары выпусьцілі дзьве ракеты. Пра ахвяры не паведамляецца. Ізраільскія вайсковыя крыніцы заявілі, што разбураныя дамы належылі палестынскім ваяўнікам. Дзесяткі ваяўнікоў і цывільных жыхароў сабраліся каля урадавага будынку у лягеры Рафах з пратэстамі, паколькі яны не атрымоўваюць кампэнсацыі за разбураныя дамы у часе рэйдаў ізраільскага войска.
XS
SM
MD
LG