Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прынамсі 6 ахвяраў сутыкненьня цягнікоў у Турцыі


АНКАРА. Паводле апошніх зьвестак ахвярамі сутыкненьня цягнікоў у Турцыі сталі 6 (па іншых зьвестках - 8) чалавек. Прынамсі 85 былі параненыя. Ратаўнікі спрабуюць прабіцца да першага вагону аднаго зь цягнікоў, што быў найбольш пашкоджаны. Сутыкненьне адбылося пасьля таго, як цягнік, які ехаў з Анкары да Істанбулу, не спыніўся на чырвоны сыгнал сэмафору. Другі цягнік ехаў зь Істанбулу ў горад Адапазары на паўночным захадзе Турцыі.
XS
SM
MD
LG