Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іраку вызвалены ярданскі бізнэсовец


АМАН. У Іраку вызвалены ярданскі бізнэсовец, які быў захоплены у закладнікі учора. Брат захопленага паведаміў, што закладнік быў вызвалены пасьля таго, як дацкая харчовая кампанія, у якой ён працаваў, заплаціла захопнікам выкуп. У панядзелак у Іраку быў захоплены іншы ярданскі бізнэсовец, які працаваў у японскай кампаніі – за яго захопнікі патрабуюць 250 000 даляраў. Учора ірацкія вайскоўцы вызвалілі двух ярданскіх кіроўцаў, якія былі захопленыя 26 ліпеня блізу мяжы з Сырыяй.
XS
SM
MD
LG