Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як жыхары Менску ставяцца да недзяржаўных ВНУ?


Галіна Абакунчык, Менск Міністэрства адукацыі скарачае колькасьць установаў, якія належаць да недзяржаўнай сыстэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Ці хацелі бы вы, каб вашыя дзеці вучыліся ў недзяржаўных ВНУ?

Ці давяраеце вы недзяржаўнай сыстэме адукацыі й ці хацелі бы, каб вашыя дзеці навучаліся ў недзяржаўных ВНУ — на гэта апытаныя сёньня мінакі на менскіх вуліцах адказвалі гэтак:

(Cпадарыня: ) “Дзяржаўным і недзяржаўным гэтак сама давяраю. Галоўнае, каб мае дзеці атрымалі адукацыю”.

(Спадар: ) “Хацеў бы з задавальненьнем, каб яны вучыліся ў дзяржаўных ВНУ”.

(Спадар: ) “Таму што грошай не хапае”.

(Юначка: ) “Я давяраю недзяржаўнай сыстэме адукацыі. Магчыма, што гэта такі пратэст супраць таго, што здарылася з ЭГУ. Гэта вельмі добры ВНУ, ягоны лёс мяне вельмі хвалюе”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці хацелі бы вы, каб вашыя дзеці вучыліся ў недзяржаўных ВНУ?”

(Спадарыня: ) “Не. Там іншая адукацыя, мне здаецца”.

(Спадарыня: ) “Калі бы мне дазволілі грошы, то так, дазволіла бы там вучыцца. Таму што там больш імправізацыі, больш дакладных ведаў. Да прыкладу, у ЭГУ запрашаліся ў якасьці выкладчыкаў вельмі добрыя спэцыялісты з-за мяжы, яны давалі вельмі добрыя веды”.

(Спадар: ) “Дзяржава — гэта ўсё. Яна мне дала ўсё”.

(Спадарыня: ) “Лепш, канечне, у дзяржаўных. Няўпэўнена пачуваюся ў тым сэнсе, што пасьля гэтыя людзі ня могуць знайсьці працы. Чую шмат выпадкаў, калі людзі вучацца, вучацца, а пасьля раптам — раз, і зачынілі гэтую ўстанову. І людзі, адвучыўшыся 2–3 гады, раптам застаюцца на вуліцы. Гэта ўсё вельмі нэрвуе”.

(Спадар: ) “Я працую ў сыстэме вышэйшай адукацыі, і вельмі шмат недахопаў там ёсьць насамрэч. Мне падаецца, што ў недзяржаўных невялікіх установах выправіць такія недахопы лягчэй, чым у дзяржаўных”.

(Спадарыня: ) “У дзяржаўных больш упэўненасьці, што дзеці закончаць вучыцца й ня будзе так, што не далі ліцэнзіі, дзеці апынуцца на вуліцы — і што тады рабіць?”

(Спадар: ) “Недзяржаўныя пакуль ня надта разьвітыя, наколькі я ведаю. А таму — пакуль дзяржаўныя”.

(Спадар: ) “Недзяржаўныя ВНУ ці дзяржаўныя — абы веды добрыя былі. Таму я за тое, каб былі ўсялякія навукі, усялякія школы, будзе толькі карысна”.

Гл. таксама • Форум з рэктарам ЭГУ А. Міхайлавым
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG