Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамсфэлд наведаў Аўганістан


КАБУЛ. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбыў сёньня ў Аўганістан, дзе правядзе перамовы з амэрыканскімі вайскоўцамі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, а таксама з аўганскім кіраўніцтвам напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў Аўганістане 9 верасьня. Напярэдадні візыту Доналд Рамсфэлд заявіў. (Рамсфэлд) “Мы ведаем, што талібы і ваяўнікі аль-Кайды актыўна дзейнічаюць на межах Аўганістану. Мы таксама ведаем, што іх мэта – сарваць правядзеньне свабодных выбараў у Аўганістане. Яны хочуць, каб аўганцы рабілі па-іхнаму, каб ператварылі сваю краіну ў базу для тэрарыстаў. Але гэтага ня будзе!” Між тым, краіны чые войскі бяруць удзел у міратворчай апэрацыі ў Аўганістане, вырашылі адмяніць некаторыя абмежаваньні на выкарыстаньне сілы ў часе вайсковых апэрацыяў. Камандуючы войскамі НАТА ў Аўганістане, амэрыканскі генэрал Джэймс Джонс з гэтай нагоды заявіў. (Джонс) “У сьвеце пачынаюць разумець, што празьмерныя абмежаваньні для дзеяньняў вайскоўцаў міратворчых сілаў прыносяць адваротны эфэкт. Я лічу, што такім чынам мы змушаем жаўнераў рызыкаваць, таму што вораг добра ведае, што міратворцы могуць зрабіць, а чаго – не маюць права. Таму, калі вораг вырашыць атакаваць, ён абярэ найбольш прыступных праціўнікаў”. Напярэдадні выбараў, НАТА павялічвае свой кантынгент у Аўганістане да 8,5 тысячаў жаўнераў.
XS
SM
MD
LG