Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку рыхтуецца рашаючая атака на пазыцыі шыітаў у Нэджэфе


БАГДАД. Амэрыканскае камандаваньне заяўляе, што войскі ЗША і ірацкія сілы рыхтуюцца да рашаючай атакі на пазыцыі шыіцкіх паўстанцаў у горадзе Нэджэф. Раней прыхільнікі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады аль-Садра адкінулі ультыматум войскаў кааліцыі неадкладна пакінуць горад. Віцэ-прэзыдэнт Іраку Ібрагім Джафары наадварот заклікаў амэрыканскае камандаваньне адклікаць свае войскі з Нэджэфу. Баі ў гэтым сьвятым для мусульманаў горадзе працягваюцца ўжо тыдзень. Сотні прыхільнікаў аль-Садра забітыя і параненыя. На поўдні Іраку, у горадзе Амара ў начным баі з брытанскімі жаўнерамі загінулі прынамсі 20 шыіцкіх паўстанцаў, а 50 былі параненыя. Між тым партыя Ірацкі нацыянальны кангрэс, якой кіруе Ахмэд Чалабі, адмовілася вызваліць будынак, які яна займае ў Багдадзе. Пакінуць будынак загадалі ўлады Іраку, якія адначасова выдалі ордэр на арышт Чалабі – ён абвінавачваецца ў падробцы ірацкіх грошай.З гэтай нагоды адзін з памочнікаў Чалабі заявіў: “Доктар Ахмэд Чалабі ўжо вяртаецца ў Багдад і мы чакаем на яго. Ён вяртаецца на радзіму. Ордэр на ягоны арышт гэта правакацыя. Нам няма чаго баяцца. Мы гатовыя даць адпор, гатовыя абараняць нашыя правы і нашую краіну”
XS
SM
MD
LG