Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнатар Джон МакКэйн выступіў з заявай з нагоды забароны прэзыдэнтам Лукашэнкам уезду амэрыканскіх сэнатараў у Беларусь


ВАШЫНГТОН. “Я расчараваны, але, шчыра кажучы, ня зьдзіўлены апошнім антыдэмакратычным захадам беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. У гэтым месяцы я зьбіраўся ачоліць дэлегацыю амэрыканскіх сэнатараў у Беларусь, дзе мы плянавалі правесьці некалькі сустрэчаў, у тым ліку і з прэзыдэнтам. Баючыся, што мы будзем крытыкаваць ягоную таталітарную ўладу, спадар Лукашэнка адмовіў нам у візах і не дазволіў нам уехаць у краіну. Хаця ні для каго ня ёсьць адкрыцьцём боязь дыктатара, які разглядае як пагрозу нават наведваньне абраных народам прадстаўнікоў, аднак адмова з боку Лукашэнкі сталася яшчэ адным сумным днём для беларускага народа. Беларускія людзі, аднак, павінны суцяшаць сябе веданьнем таго, што такая тыранія ня можа доўжыцца вечна”, гаворыцца ў заяве. [Поўны тэкст]
XS
SM
MD
LG