Лінкі ўнівэрсальнага доступу

AAН абвінавачвае Судан


ХАРТУМ. АНН абвінаваціла сёньня Судан у абстрэле кулямётным вагнём з гэлікоптэра паўстанцаў у правінцыі Дарфур. Паводле прадстаўнікоў Арагнізацыі ААН у справах гуманітарнай дапамогі і Камітэту ў правох чалавека ААН, суданскія ўлады прымушаюць уцекачоў вяртацца ў небясьпечныя вёскі, дзе іх чакае гвалт з боку праўрадавых узброеных груповак. ААН заявіла таксама, што ўлады Судану перашкаджаюць дастаўцы ў рэгіён гуманітарнай дапамогі. Між тым прэзыдэнт Судану заявіў, што актыўнасьць міжнароднай супольнасьці гэта «шырма для плянаў адабараць у Судану багаты золатам і нафтай Дарфур».
XS
SM
MD
LG