Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі “Times” піша пра дэпартацыю доктара Флаўэрза зь Беларусі


Віталь Цыганкоў, Прага Сёньня ва ўплывовай брытанскай газэце “Times” зьявілася публікацыя, прысьвечаны дэпартаванаму зь Беларусі брытанскаму навукоўцу Алану Флаўэрзу. Спадар Флаўэрз выказвае меркаваньне, што галоўнай прычынай высылкі навукоўца зь Беларусі сталі ягоныя дасьледаваньні пра тое, як Расея ў 1986 годзе асадзіла радыёактыўныя чарнобыльскія аблокі на Беларусь.

Доктар Флаўэрз – выкладчык ядзернай фізыкі ў Кінгстанскім унівэрсытэце ў Лёндане, ад 1992 году займаўся пытаньнямі, зьвязанымі з Чарнобыльскай катастрофай, радыяцыяй, аздараўленьнем беларускіх дзяцей, гуманітарных кантактаў. Доктар Флаўэрз знаходзіўся ў Беларусі на запрашэньне Сахараўскага інстытуту, дзе чытаў курс лекцыяў. Апрача таго Флаўэрз – адзін з заснавальнікаў і куратараў Эўрапейскага моладзевага парлямэнту (European Youth Parliament).

Прычынай дэпартацыі сталася тое, што імя прафэсара трапіла ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь. Спадар Флаўэрз кажа ў інтэрвію “Times”, што ён дапускае дзьве галоўныя прычыны сваёй дэпартацыі – па-першае супрацоўніцтва з Эўрапейскім моладзевым парлямэнтам, незарэгістраванай дэмакратычнай арганізацыяй, і па-другое, дасьледаваньні на тэму наўмысна выкліканага Масквой выпадзеньня чарнобыльскіх радыяактыўных ападкаў на тэрыторыі Беларусі, каля Гомеля.

“Цяпер, калі Беларусь жадае абмяркоўваць толькі велічнасьць былога Савецкага Саюза, любы факт, які можа стварыць варожасьць, не вітаецца”, -- кажа Флаўэрз.

Нагадаем, што беларускія ўлады абвінавацілі прафэсара Флаўэрза ў парушэньні правілаў знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі і 2 жніўня ён пакінуў Беларусь. На працягу найбліжэйшых пяці год прафэсару забаронена перасякаць беларускую мяжу.
XS
SM
MD
LG