Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея адмовілася выдаць візы літоўскім дыпляматам


ВІЛЬНЯ. Амбасада Расеі адмовілася выдаць візу двум дыпляматам з Літвы, якія накіроўваўліся у Калінінградзкую вобласьць. Сакратар літоўскага міністэрства замежных справаў Альбінас Янушка і дырэктар інстыту міжнародных дачыненьняў і палітычных навук Раймондас Лапата плянавалі паездку у Калінінград, каб высьветліць наколькі абгрунтаваныя абвінавачваньні з боку Расеі у адрас літоўскага кансуляту. Літву вінавацяць у тым, што расейскія грамадзяне вымушаны стаяць у вялізарных чэргах дзеля атрыманьня візаў. Сакратар літоўскага МЗС з гэтай нагоды сказаў, што “фармальна сваёй адмовай Расея нічога не парушыла, але прадэманстравала пэўную варожасьць”.
XS
SM
MD
LG