Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Эстоніі прыняло адказ Расеі


ТАЛІН. Міністэрства замежных справаў Эстоніі, якое накіравала нядаўна запыт Расеі адносна нядаўняга парушэньня паветранай мяжы краіны, заявіла, што прыймае у якасьці адказу заяву Вайсковых паветраных сілаў Расеі. У гэтай заяве адмаўляецца факт парушэньня межаў. Прэсавы сакратар МЗС Эстоніі патлумачыў, што, “паколькі расейскаму боку быў накіраваны вусны запыт, то заяву МЗС Расеі можна лічыць адказам.” Эстонія пакуль ня мае намераў рабіць далейшыя захады адносна выпадку на паветранай мяжы. Раней паведамлялася, што расейскі вайсковы самалёт парушыў паветраныя межы Эстоніі бяз дыпляматычнага дазволу. Паколькі парушэньне было кароткатэрміновым, а самалёт быў апазнаны і ляцеў па міжнароднай авіатрасе, інцэдэнт ня стаўся прычынай для пад’ёму у паветра самалётаў НАТО.
XS
SM
MD
LG