Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Эўразьвязу пасьля Малдовы наведае Украіну


КІШЭНЭЎ. Па прозьбе Хавьеры Саляна, які кіруе у Эўразьвязе пытаньнямі зьнешняй палітыкі і бясьпекі, дэлегацыя эўрапейскіх дыпляматаў учора накіравалася у Малдову. Дыпляматы імкнуцца дапамагчы Тыраспалю і Кішэнэву наладзіць дачыненьні пасьля нядаўняга канфлікту у Прыднястроўі, дзе улады пачалі зачыняць школы з малдаўскай мовай выкладаньня. Заўтра дыпляматычная місія Эўразьвязу наведае Украіну, каб абмяркаваць з украінскімі уладамі пэрспэктывы аднаўленьня перамоваў паміж Малдовай і Прыднястроўем.
XS
SM
MD
LG