Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Судану прымушаюць уцекачоў з Дарфуру вяртацца


ЖЭНЭВА. Агенцтва па справах уцекачоў ААН заявіла, што улады Судану прымушаюць уцекачоў з заходняга рэгіёну краіны, Дарфуру, вяртацца у свае вёскі, дзе па-ранейшаму ім пагражае небясьпека гвалту і забойстваў. ААН нагадвае, што вяртаньне уцекачоў павінна адбывацца толькі добраахвотна. Паводле пляну, абмеркаванаму з ААН на мінулым тыдні, Судан абавязуецца наладзіць бясьпеку у тых месцах, куды маглі б вярнуцца уцекачы з Дарфуру, а таксама абяззброіць арабскіх ваяўнікоў і дамагчыся спыненьня ваенных апэрацыяў. Агенцтва па справах уцекачоў ААН паведамляе таксама, што працягваюцца напады на яго супрацоўнікоў у Судане. Паводле ААН, арабскія узброенныя групоўкі, Джанджаўід, забілі як найменей 50 000 чалавек у Дарфуры і прымусілі пакінуць свае паселішчы 1,2 мільёны чалавек ад мінулага году.
XS
SM
MD
LG