Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы дырэктар Цэнтральнага агенцтва выведкі ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прызначыў новым дырэктарам Цэнтральнага Агенцтва Выведкі рэспубліканца Портэра Гроса. Перад гэтым 65-гадовы Портэр Грос займаў пасаду кіраўніка камітэту па справах выведкі у Палаце прадстаўнікоў. Джордж Буш абвесьціў пра гэта сёньня. Цяпер прызначэньне мае зацьвердзіць Сэнат ЗША. Папярэдні кіраўнік Цэнтральнага агенцтва выведкі Джордж Тэнэт пайшоў у адстаўку у мінулым месяцы з прычыны крытыкі за няўдачы выведкі перад нападам 11 верасьня 2001 году і у справах сумлеўнай інфармацыі адносна зброі масавага зьнішчэньня у Іраку.
XS
SM
MD
LG