Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загадчык раённага аддзелу адукацыі аказваў ціск на ўдзельніцу ініцыятыўнай групы на Гарадзеншчыне


Ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча, які зьбіраецца балятавацца ў Палату прадстаўнікоў у Шчучынскай выбарчай акрузе N62, даслала сёньня заяву ў Цэнтарвыбаркам і ў абласную пракуратуру. У ёй гаворыцца, што на адну з удзельніц ініцыятыўнай групы — настаўніцу Берштаўскай базавай школы Марыю Будзько аказваўся ціск. Яе выклікала дырэктарка і прапанавала адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі, спаслаўшыся пры гэтым на патрабаваньне з боку загадчыка раённага аддзелу адукацыі Уладзімера Дубка.

Сёньня наш карэспандэнт Сяргей Астраўцоў разам зь сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча наведаў спадара Дубка. Загадчык аддзелу адукацыі, аднак, сьцьвярджаў, што ніякіх захадаў супраць вясковай настаўніцы не рабіў... Копію сваёй заявы ініцыятыўная група таксама накіравала ў абласную ўправу КГБ і ў офіс АБСЭ ў Менску.
XS
SM
MD
LG