Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кофі Анан занепакоены сытуацыяй у Нэджэфе


Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў да спыненьня страляніны ў сьвятым для іракцаў горадзе Нэджэф. Прэсавы сакратар Анана Фрэд Экхард заявіў сёньня, што генэральны сакратар ААН “вельмі занепакоены” сытуацыяй у гэтым горадзе. Пасьля некалькіх дзён баёў, амэрыканскія вайскоўцы паведамляюць, што забілі там 360 узброеных прыхільнікаў радыкальнага шыіцкіага лідэра Муктады аль-Сада. Між тым сам аль-Садр сёньня заявіў, што яго узброеныя прыхільнікі адмовіліся выканаць патрабаваньне ірацкага прэм’ера скласьці зброю і пакінуць сьвяты для мусульманаў горад Нэджэф.
XS
SM
MD
LG