Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нагасакі адбылася траўрная цырымонія


НАГАСАКІ. Нагасакі сёньня адзначае 59-ю гадавіну з таго дня, як ЗША скінулі атамную бомбу на гэты японскі горад. У часе ранішняй траўрнай цырымоніі мэр Нагасакі Ічо Іто ў сваёй прамове скрытыкаваў ЗША за тое, што яны працягваюць распрацоўваць ядзерную зброю. Ён заклікаў ЗША далучыцца да японцаў у справе вызваленьня сьвету ад ядзернай зброі: “Людзі Амэрыкі! Шлях, які прывядзе да выратаваньня жыцьця чалавечай расы, патрабуе бязумоўнага зьнішчэньня ядзернай зброі. Надышоў час злучыць рукі і зьяднацца на гэтым шляху.”

На мінулым тыдні мэр Хірасімы таксама скрытыкаваў ЗША за распрацоўкі ядзернай зброі. Ядзерны напад ЗША на Хірасіму і, праз тры дні – 9 жніўня 1945 году, – на Нагасакі адбыўся у часе другой сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG