Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвіцьцё гандлю у краінах Балтыі


РЫГА. Сёлета у першай палове году у краінах Балтыі адзначаўся найбольшы прырост аб’ёму розьнічнага гандлю у Эўразьвязе. Пра гэта сьведчыць інфармацыя бюро статыстыкі Эўрастат. У Латвіі у параўнаньні з мінулым годам паказьнік павялічыўся болей за 13 працэнтаў, у Эстоніі – на 14 і у Літве – амаль на 10 працэнтаў. У сярэднім у Эўразьвязе паказьнік аб’ёму розьнічнага гандлю падвысіўся меней, чым на 1 працэнт.
XS
SM
MD
LG