Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дацка-эстонскае вайсковае супрацоўніцтва


ТАЛІН. Сёньня у Эстонію прыбыла дэлегацыя штабу 3-ай дацкай Ютланцкай брыгыды з мэтаю падрыхтоўкі накіраваньня сталага дарадніка у краіны Балтыі. Дацкая дэлегацыя наведае Балтыйскі вайсковы каледж і школу у Тарту, і адзін з эстонскіх скауцкіх батальёнаў. Канчатковая мэта эстонска-дацкага вайсковага супрацоўніцтва – вывучэньне стану 1-ай эстонскай брыгады і дасягненьне штабам брыгады поўнай апэратыўнай гатовасьці, што сталася б істотным унёскам арміі Эстоніі у мабільныя сілы НАТО. Дамова аб эстонска-дацкім супрацоўніцтве у вайсковай сфэры падпісаная на пачатку лета. Паводле яе, з боку Даніі прызначаюцца дараднікі у тры краіны Балтыі.
XS
SM
MD
LG