Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракорпус далучыўся да міжнародных войскаў у Аўганістане


КАБУЛ. Афіцэры шматнацыянальнага эўрапейскага вайсковага корпусу, вядомага пад назвай Эўракорпус, прынялі камандаваньне у Міжнародных сілах у дапамозе бясьпекі у Аўганістане, якімі кіруе НАТО, і які мае 7 тысячаў вайскоўцаў з 30-х краінаў. Гэта першае разьмяшчэньне сілаў Эўракорпусу па-за межамі Эўропы. У Эўракорпусе аб’ядноўваюцца войскі з пяці краінаў – Бэльгіі, Францыі, Нямеччыны, Люксембургу і Гішпаніі. Праблема бясьпекі у Аўганістане асабліва актуальная цяпер, калі пачалася падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў і павялічыліся напады на цывільных грамадзянаў, афіцыйных асобаў і войскі.
XS
SM
MD
LG