Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмэд Чалабі будзе арыштаваны, калі вернецца у Ірак


БАГДАД. Ірацкі судзьдзя Зухаір аль-Малікі заявіў сёньня, што былы лідар Кіроўчай рады Іраку Ахмэд Чалабі і Салем Чалабі павінны быць арыштаваныя у той момант, калі яны вернуцца у Ірак. Чалабі абвінавачваецца у падробцы старых ірацкіх дынараў. Яго пляменьнік Салем Чалабі абвінавачваецца ва ўдзеле у забойстве чыноўніка фінансавага міністэрства у чэрвені. Абодва Чалабі адхіляюць абвінавачваньні. Ахмэд Чалабі цяпер знаходзіцца у Іране, Салем Чалабі -- у Вялікай Брытаніі, дзе ён ачольвае трыбунал, які будзе судзіць былога ірацкага лідара Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG