Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захоплены у Іраку іранскі дыплямат жывы


ТЭГЭРАН. Міністар замежных справаў Ірану Камал Каразі паведаміў, што іранскі дыплямат, які захоплены у Іраку, “жывы і адчувае сябе добра”. Іранскі консул у Іраку Фарыдун Джахані зьнік у мінулую сераду, калі ён накіроўваўся у горад Карбала, каб адчыніць там іранскі кансулят. Ірацкая узброеная групоўка, якая называе сябе Ісьлямскай арміяй у Іраку, заявіла ўчора, што захапіла іранскага консула, і патрабуе, каб Іран спыніў сваё умяшальніцтва ва унутраныя справы Іраку.
XS
SM
MD
LG