Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 9 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў 9 жніўня

“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год. Аб’ява Галоўнага начальніка Менскай ваеннай акругі генэрала-ад-кавалерыі барона Раўша:

“Забараняецца: чытаньне, агалашэньне й аднаўленьне на публічных лекцыях, канцэртах, спэктаклях і т.п. відовішчах пацяшальных вершаў, артыкулаў і музычных ці іншых п’ес, ня ўключаных у праграму, дазволеную да выкананьня; разьвядзеньне, ахоўваньне і ўтрыманьне галубоў паштовай пароды, пры знаходжаньні якіх такія мусяць перадавацца ў распараджэньне найбліжэйшай ваенна-галубовай станцыі”.

“ЛіМ”, 1954 год:

“Кіностудыя “Беларусьфільм” закончыла здымкі фільма “Хто смяецца апошнім” па сцэнарыю Кандрата Крапівы. Галоўныя ролі ў фільме выконваюць Г.Глебаў, Б.Платонаў, У.Уладамірскі, Л.Ржэцкая, Л.Рахленка, І.Шаціла, Л.Драздова і іншыя. Рэжысёр фільма – У.Корш-Саблін, аператар – А.Гінцбург… Кіностудыя значна пашырыла выпуск сельскагаспадарчых фільмаў. Дэманструюцца на экранах кінотэатраў кароткаметражны каляровы фільм “Шматгалінны калгас” аб сельгасарцелі імя Гастэлы Мінскага раёна, “Ільнаводства БССР” і “Багацце асушальных балот”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год. З нагоды прызначэньня былога галоўнага рэдактара газэты Рыгора Кісяля на пасаду старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі бяруць у яго інтэрвію:

“Я буду працаваць пад кіраўніцтвам ня проста Прэзыдэнта з прозьвішчам Лукашэнка, а чалавека, які атрымаў мандат шырокіх паўнамоцтваў з рук самога народу… Ці мае Прэзыдэнт права трымацца насуперак інтарэсам нацыі – у тым ліку, і ў сфэры сродкаў масавай інфармацыі? Ня мае. І, наколькі я разумею цяпер, Лукашэнка не зьбіраецца шыць нейкія патаемныя кішэні, куды можна пакласьці тэлебачаньне й радыё. Гарантыі? Годнасьць самога Прэзыдэнта й людзей, якія яго атачаюць. Плюс адпаведныя законы. Дый я іду не прыслужваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG