Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку адноўленае сьмяротнае пакараньне


БАГДАД. Пераходны ўрад Іраку паведаміў пра аднаўленьне ў краіне сьмяротнага пакараньня за асабліва цяжкія злачынствы, такія, як забойства, гандаль наркотыкамі й выкраданьне людзей. Ірацкі суд учора выдаў ордэр на арышт былога чальца Кіроўнай Рады Іраку Ахмада Чалабі ды ягонага пляменьніка Салэма. Ахмад Чалабі абвіначваецца ў падробцы буйной партыі ірацкіх дынараў старога ўзору. У сваю чаргу, супраць Салэма Чалабі, які цяпер ачольвае ірацкі трыбунал у справе былога дыктатара Садама Хусэйна, вылучаныя абвінавачаньні ў карупцыі, а таксама ў забойстве чыноўніка ірацкага міністэрства фінансаў. Ахмад Чалабі знаходзіцца ў Тэгеране, Салэм - у Лёндане. Абодва ўчора выказалі намер вярнуцца ў Багдад і дамагчыся скасаваньня абвінавачаньняў.
XS
SM
MD
LG