Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на амэрыканскую вайсковую калёну у Аўганістане


КАБУЛ. У Аўганістане учора адбыўся напад на амэрыканскую вайсковую калёну. У выніку нападу загінулі двое жаўнераў і перакладчык, адзін жаўнер паранены. Гэтая калёна ахоўвала бясьпеку супрацоўнікаў выбарчай камісіі, якія рэгіструюць выбарнікаў для удзелу у прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных на 9 кастрычніка. Цягам апошніх трох месяцаў у Аўганістане былі забітыя 12 супрацоўнікаў выбарчай камісіі і 33 супрацоўнікі былі параненыя. Рэгістрацыя выбаршчыкаў тым часам працягваецца. Паводле ААН, у сьпісы улучаныя болей за 9 мільёнаў аўганцаў, якія маюць права браць удзел у галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG