Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На піку Хан-Тэнгры загінулі 11 альпіністаў


КАРАКОЛ. У гарах на поўначы Кыргыстану выратавальнікі пачалі пошук альпіністаў, якія зьніклі у мінулы чацьвер пасьля падзеньня лавіны. Выратавальнікі з расейскага і мясцовага міністэрстваў па надзвычайных здарэньнях пачалі пошукі сёньня, калі праясьнела надвор’е. Пацьвердзілася сьмерць як найменей 11 чалавек, яшчэ болей за 20 чалавек зьніклі. Зь ліку альпіністаў, якія бралі удзел ва ўзыходжаньні на пік Хан-Тэнгры (6 995 м.), загінулі пяцёра чэхаў, тры расейцы і тры украінцы.
XS
SM
MD
LG