МАСКВА. Сёньня Верхняя палата расейскага парляманту большынёй галасоў прыняла законапраект, паводле якога сацыяльныя палёгкі замяняюцца грашовымі выплатамі. Цяпер законапраект накіраваны на подпіс прэзыдэнту Расеі Уладзімеру Пуціну. Пэнсыянэры і інваліды выказваюць незадаволенасьць законапраектам, які адмяняе іх прывелеі пры карыстаньні грамадзкім транспартам, у сыстэме аховы здароўя ды іншыя. Людзі мяркуюць, што інфляцыя хутка зьменшыць рэальную каштоўнасьць грашовых выплатаў і іх становішча пагоршыцца.