Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмовіўся вяртаць Іраку самалёты


ТЭГЭРАН. Іран адмовіўся вярнуць Іраку самалёты, якія былі перададзеныя Ірану часова паводле загаду Садама Хусэйна у 1991 годзе, на пачатку вайны у Пэрсыцкай затоцы. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ірану заявіў, што гэтае пытаньне павінна абмяркоўвацца не з цяперашнім часовым – пераходным, – ўрадам Іраку, але з ўрадам “сапраўдным, дэмакратычна абраным”. На мінулым тыдні ірацкі міністар абароны зьвярнуўся да Ірану адносна вяртаньня 130 грамадзянскіх і вайсковых самалётаў.
XS
SM
MD
LG