Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкі прэм''ер наведаў Нэджэф


НЭДЖЭФ. Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі сёньня наведаў горад Нэджэф, дзе у выніку жорсткіх баёў паміж войскамі ЗША і прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка цягам апошніх трох дзён загінулі сотні людзей. Пра візіт загадзя не абвяшчалася. Разам з прэм’ерам горад наведалі ірацкія міністры унутраных справаў і юстыцыі і дараднік па пытаньнях нацыянальнай бясьпецы. Іяд Аляўі заклікаў прыхільнікаў Моктады аль-Садры скласьці зброю і пакінуць горад, які лічыцца сьвятым у мусульманаў, і пакінуць сьвятое для шыітаў месца Імам Алі Шрайн, якое цяпер кантралююць ваяўнікі аль-Садра. Кіраўнік гораду Нэджэф заявіў, што ніякіх перамоваў з ваяўнікамі ня можа адбывацца, паколькі яны стала парушаюць дамовы аб перамір’і і нападаюць на ірацкую паліцыю. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан раней прапанаваў дапамогу ААН у перамовах дзеля спыненьня гвалту ў Іраку. Як найменей 43 чалавекі былі забітыя у Нэджэфе цягам апошніх 24 гадзінаў у баях паміж войскамі ЗША і ваяўнікамі аль-Садра.
XS
SM
MD
LG