Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захоплены іранскі дыплямат у Іраку


БАГДАД. Арабскі тэлеканал Аль-Арабія паведаміў сёньня, што узброенная групоўка у Іраку захапіла у якасьці закладніка іранскага дыплямата высокага рангу. Яго ідэнтыфікавалі паводле кадраў на відэастужцы. Быў паказаны сам Фарыдун Джахані, консул Ісьлямскай рэспублікі Іран у Карбале, аднак яго голас ня быў чутны. Таксама былі паказаныя яго пашпарт і іншыя дакумэнты. Захопнікі, якія самі называюць сябе Ісьлямскай арміяй у Іраку, заявілі, што Джахані правакаваў міжканфэсыйную вайну у Іраку. Відэазапіс не падаваў ніякіх патрабаваньняў адносна умоваў вызваленьня закладніка.
XS
SM
MD
LG