Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі тэлеканал NTV: Сівакоў паедзе ў Афіны, нягледзячы на забарону


Ул. інф. “Беларускі міністар спорту Юры Сівакоў вырашыў ісьці на канфрантацыю з арганізатарамі Алімпійскіх гульняў у Грэцыі, а таксама з Эўразьвязам”, перадае аўтарытэтны нямецкі інфармацыйны тэлеканал NTV. Нягледзячы на абвешчаную забарону на ўезд у Грэцыю з 13 па 29 жніўня, Юры Сівакоў зьбіраецца ўсё ж прыехаць у Афіны. Беларускі міністар і кіраўнік нацыянальнай алімпійскай зборнай назваў адпаведную заяву Эўразьвязу пра недарэчнасьць свайго прыбыцьця на Алімпіяду “дробнымі палітычнымі гульнямі”.

Тым часам, перадае нямецкая тэлекампанія, кіраўніцтва Грэцыі не зьбіраецца мяняць свайго рашэньня. Усе памежныя пасты папярэджаныя з мэтай не дазволіць Сівакову ўезд у краіну.

Эўрапейскія палітыкі аргумэнтуюць сваё рашэньне тым, што Юры Сівакоў належыць да тых афіцыйных асобаў Беларусі, якія нясуць сваю адказнасьць за зьнікненьне 4-х лідэраў апазыцыі.

Са спасылкай на прэсавага сакратара Сівакова NTV таксама перадае, што кіраўніку беларускай спартовай дэлегацыі для таго, каб трапіць на Гульні, непатрэбная віза. У адпаведнасьці зь існуючымі рашэньнямі Міжнароднага Алімпійскага Камітэту яму дастаткова адной акрэдытацыі. Гэтым палажэньнем і зьбіраецца скарыстацца беларускі міністар спорту. У 2000 годзе ў падобнай сытуацыі ў Сыднэі апынуўся ўзьбецкі функцыянэр Рахімаў, і гэта не пашкодзіла яму трапіць на Алімпійскія гульні.

Сёньня ж беларуская амбасада ў Бэрліне распаўсюдзіла па каналах нямецкіх СМІ пратэст супраць рашэньня Эўразьвязу. У ім акцыя эўрапейскіх палітыкаў называецца выкарыстаньнем Алімпійскіх гульняў з мэтай ўзмацненьня палітычнага ціску на Рэспубліку Беларусь. Паводле беларускай амбасады ў Бэрліне, усё гэта контрапрадуктыўна.

Гл. таксама:

Эўразьвяз назваў прысутнасьць Сівакова ў Афінах “абсалютна недапушчальнай”, а МЗС Беларусі выказала “заклапочанасьць”

Зінаіда Ганчар пра Сівакова: “Вельмі сорамна ехаць з такой рэпутацыяй”

Грэцыя забараніла ўезд на сваю тэрыторыю міністру спорту Юрыю Сівакову
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG