Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На Беларусі трэба адмовіцца ад страху і ад абыякавасьці да існуючага становішча”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 4 жніўня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Жыхар Менску: ) “На пытаньне тыдня, ад чаго трэба адмовіцца на Беларусі, я скажу так. Трэба сёньня на Беларусі адмовіцца ад страху і ад абыякавасьці да існуючага становішча. Толькі тады магчыма будзе нешта зьмяніць на Беларусі ў лепшы бок і зьнішчыць гэты дыктатарскі рэжым”.

(Маісеенка Генадзь: ) “На вашае пытаньне тыдня, што варта забараніць у Беларусі, пачуўшы водгукі і адказы слухачоў, мушу раіць толькі водную рэч. Трэба ў Беларусі, на жаль, гіпатэтычна пакуль, забараніць усю без выключэньня вэртыкаль ад самаго Ваўкавуса да апошняга прыбіральніка яе, ды і ў хуткім часу ўсіх таксама без выключэньня сем’ямі, дадаўшы кожнаму на галаву па тысячы даляраў, выкінуць зь Беларусі назаўжды, тым болей, што грошаў у Ваўкавуса на ўсіх хопіць, ды яшчэ застанецца на пэнсіянэраў. І не павінны нікога шкадаваць. Гэта лепей, чым тое, што будзе, калі яны застануцца на Беларусі, бо тады 20-я гады 20-га стагодзьдзя будуць лічыцца выраем для ўсіх нас. З павагай”.

(Спадар: ) “Хацеў бы пачуць у вас перадачу пра карупцыю. Разам зь іншымі казусамі, якія прад’яўляюцца дзяржаўнымі служачымі, Лукашэнка неаднаразова падкрэсьліваў патрабаваньне адданасьці. Вось вядомая канцэпцыя Лукашэнкі, якую ён неаднаразова агучваў, а менавіта тое, што ён не даруе здрадніцтва. Гэта ж таксама складае патрабаваньне адданасьці. Тут неабходна падкрэсьліць, што патрабаваньне адданасьці ня ісьціне, не закону, а адданасьці яму асабіста. У гэтым я бачу ягонае падсьвядомае імкненьне ў стварэньні карумпаваных структураў, то бок замкнутых структураў улады, сярод якіх ёсьць некаторыя абмежаваньні. Ствараецца кіруючая вярхушка, якая канцэнтруе ў сябе рычагі ўлады, аўтарытарызм. А што ж тады з народнай ініцыятывай, з народаўладзьдзем, з дэмакратыяй. Атрымліваецца, што народ зноў асуджаецца на бяспраўе поруч зь неабмежаванай уладай чыноўнікаў, зноў адраджаецца прынцып “ты начальнік, я дурань – я начальнік, ты дурань”. Дык вось раскажыце пра карупцыю, гэта замежнае слова і шмат каму зь беларусаў яно не зразумелае. Да пабачэньня. Дзякуй за ўвагу”.

(Спадар: ) “У мяне пытаньне. Па праваслаўнай веры, вернікі павінны любіць бліжняга свайго, павінны любіць нават сваіх ворагаў. І яшчэ, калі стукнулі праваслаўнага па левай шчацэ, падсунь правую. Так патрабуе вера, царква. Улада Лукашэнкі і яе ўзброены атрад амон на 8-м кілямэтры па маскоўскай шашы ва Ўруччы пабудавалі ў “Гарадку” царкву, каб замольваць грахі ў барацьбе зь іншадумцамі. Пытаньне. Чаму царква, Філярэт не пратэстуюць супраць хапуна, супраць жорсткага зьбіцьця людзей? Як гэтыя асобы з амону, карнікі, замольваюць свае грахі ў гэтай царкве? Які бацюшка гладзіць іх па галоўцы й дазваляе ім цалаваць свае рукі ў знак удзячнасьці? Дзе тут міласэрнасьць?”

(Слухач: ) “На Беларусі ўжо 10 год пануе дыктатар-русыфікатар, выпадковы прэзыдэнт, якому падабаецца гітлераўскі парадак. Так прызнаўся сам Лукашэнка. Слова як птушка: выпусьціў – ня вырвеш. Што прынёс гэтакі парадак і чым ўсё гэта скончылася – вядома. Патураньне дыктатару трэба спыніць і забараніць, бо шкода, якую нясе дыктатарскі рэжым, і небясьпека Эўропе павялічваецца штодня. Пагроза ідзе з маленькай Беларусі. Але і ад адной запалкі магчымы вялікі пажар. Дзякуй”.

(Віктар Бутто: ) “Чамусьці Беларуская служба Радыё Свабода ўнікае ад таго каь даваць інфармацыю аб сапраўднай рэчаіснасьці, якая адбывалася ў Менску і ў Беларусі пасьля 91-га году, а толькі паведамляюць пра тое, што адбывалася падчас прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Мяне гэта вельмі зьдзіўляе. Прыгнёты і расправы ва ўсю ажыцяўляліся ўладамі над прыстойнымі грамадзянамі Беларусі пры дапамозе міліцыі, пракурораў, судзьдзяў і іншых служачых і да выбараў прэзыдэнта Беларусі.

Ня дзіва, што Менск і Беларусь ператварылся тут у найбольш небясьпечныя месцы для пражываньня ў Эўропе і сьвеце. І тады не дазвалялася пікетаваньне і немагчыма было атрымаць дазвол на пікетаваньне, парушаліся канстытуцыйныя правы і свабоды тых, хто незаконна панёс страту ад уладаў і дзяржавы. За такія акцыі пратэсту пратэстантаў забірала міліцыя і запалохвала 101-м кілямэтрам, пагражала накіраваць у псыхбальніцы і турмы, закапаць у лесе і іншымі падобнымі непрыемнасьцямі. Гэта ж тая міліцыя, пракуроры, судзьдзі і іншыя дзяржаўныя служачыя, якія не кіруюцца законамі і міжнароднымі нормамі. Дзякуй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG