Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два сябры АГП у Горадні абскардзяць фармаваньне выбарчай камісіі ў судзе


Сёньня два сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі іскавыя заявы ў Гарадзенскі абласны суд. Віктара Какарэку і Зьміцера Слуцкага не ўключылі ў склад акруговых камісіяў N51 і 53, якія знаходзяцца ў Горадні. Яны просяць суд разгледзець дакумэнты, паводле якіх былі ўтвораны камісіі, і скасаваць рашэньне аб іх утварэньні. У склад іншай гарадзенскай акруговай выбарчай камісіі не ўключылі яшчэ аднаго сябра АГП, але ён у суд не зьвяртаўся, паколькі знаходзіцца ў шпіталі.
XS
SM
MD
LG