Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гомелі за хабарніцтва арыштаваны адзін з дырэктараў “Гомсельмашу”


У Гомелі арыштаваны намесьнік дырэктара дэпартамэнту рэгіянальных продажаў, начальнік управы гандлю аб`яднаньня “Гомсельмаш” Віктар Палішчук за атрыманьне хабару. Супрацоўнікі ўправы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй затрымалі спадара Палішчука на рынку “Сельмашаўскі”, калі той атрымаў 1000 даляраў ад камэрцыйнага дырэктара адной з гомельскіх фірмаў. Хабар стаўся ўзнагародаю за заключэньне бартэрнага кантракту, нявыгаднага “Гомсельмашу”.
XS
SM
MD
LG